Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Пра падарожжа ў Мінск вучняў і настаўнікаў першай чашніцкай школы.

Дата: 25 декабря 2022 в 18:09
Автор: Гурков В. И.
101 просмотр

На золаку, яшчэ ў прыцемку, мы былі ўжо ў Хатыні. Зімовую цішыню парушаў толькі размераны звон. Ад гэтага рабілася трывожна і крыху страшна. Кожнае слова экскурсавода набывала асаблівы сэнс, хоць гісторыю гэтай вёскі ведае кожны. Уражаныя, мы накіраваліся далей, у Мінск.

Настрой паступова змяніўся. За акном заснежаныя палі, пералескі, узгоркі. Прыгожа. Нас чакаў Цэнтр акіянаграфіі і музей “Краіна-міні”. 
   Калі вы хочаце пабачыць сапраўднае марское падводнае царства, то вам сюды! Рыба-піла, лангуст, чарапахі і шмат іншых насельнікаў акіяна ў вялікіх акварыўмах, а таксама мноства марскіх атрыбутаў. Відаць, людзі, якія стваралі гэта, сапраўдныя рамантыкі, улюбёныя ў мора.
   Незвычайная “Краіна-міні” таксама ўразіла. Самыя знакамітыя беларускія замкі ў выглядзе невялікіх макетаў сабраныя ў адным месцы! Пра кожны з іх цікавы аповед. Напэўна, наступнае наша падарожжа будзе да аднаго з іх.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.