|
Министерство образования Республики Беларусь |
||
|
ПАСТАНОВА |
ПОСТАНОВЛЕНИЕ |
|
|
15 красавіка 2025 г. № 72 г.Мінск |
г.Мінск |
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322
На падставе пункта 4 артыкула 18, пункта 1<sup>1</sup> артыкула 31, пункта 10 артыкула 161 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322 “Аб установе агульнай сярэдняй адукацыi” наступныя змены:
1.1. прэамбулу пасля лічбы “18” дапоўніць словамі “, пункта 1<sup>1</sup> артыкула 31”;
1.2. у Палажэнні аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным гэтай пастановай:
у пункце 2 словы “i яе статутам” змяніць на словы “, яе статутам, патрабаваннямі, якія вызначаюцца школьным стандартам па форме згодна з дадаткам 1, які зацвярджаецца кiраўнiком установы агульнай сярэдняй адукацыі”;
пункт 3 выключыць;
частку першую пункта 5 пасля абзаца шостага дапоўніць абзацам наступнага зместу:
главы 3 і 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“ГЛАВА 3
НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ. ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ АДЗЕННЯ
22. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца асоба, якая засвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм, што рэалізуе ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца выхаванцы, навучэнцы і слухачы.
23. Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем на адным з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).
24. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенка.
У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны світар.
ГЛАВА 4
ПЕДАГАГIЧНЫЯ РАБОТНIКI, IНШЫЯ РАБОТНIКI ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
25. Да педагагічных работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца асобы, якiя рэалiзуюць змест адукацыйных праграм, праграмы выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi, аказваюць карэкцыйна-педагагiчную дапамогу, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыi i (або) ажыццяўляюць кiраванне адукацыйнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, яе адасобленымі i структурнымi падраздзяленнямi.
26. Да iншых работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца работнiкi, якiя не з'яўляюцца педагагiчнымi работнiкамi.
Правы i абавязкi iншых работнiкаў установы агульнай сярэдняй адукацыi ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, статутамі, iншымi актамi заканадаўства, устаноўчымi дакументамi i iншымi лакальнымi прававымi актамi ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi, заключанымi з iмi працоўнымi дагаворамi.”;
пункт 28 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“28. Непасрэднае кіраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе кіраўнік (дырэктар, начальнік), які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады ўласнікам (заснавальнікам) установы агульнай сярэдняй адукацыі або ўпаўнаважаным ім органам (арганізацыяй).”;
частку другую пункта 39 дапоўніць словамі “, вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 4 артыкула 163 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.”;
абзац чацвёрты пункта 41 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“на дзве групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце “Замежная мова” пры напаўняльнасцi класа не менш за 20 навучэнцаў; ”;
абзац чацвёрты часткі другой пасля слова «заняткаў» дапоўніць словамі «у рамках колькасці гадзін, прадугледжаных вучэбным планам установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі»;
дапоўніць пункт часткай наступнага зместу:
“Па запытах законных прадстаўнікоў навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі звыш вучэбных гадзін, прадугледжаных вучэбным планам гэтай установы адукацыі, могуць праводзіцца стымулюючыя заняткі, падтрымліваючыя заняткі на платнай аснове на падставе дагавора аб платным аказанні паслуг.”;
у пункце 64:
абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:
абзац трэці выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“з вучнямi V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя маюць вучэбна-вопытныя гаспадаркi, на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзiны на дзень праводзяцца практычныя заняткi, з вучнямі V–VIII класаў іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (за выключэннем вучняў V–VIII класаў санаторных школ-інтэрнатаў, гімназій – каледжаў мастацтваў, вучылішчаў алімпійскага рэзэрву, VIII класа кадэцкіх вучылiшчаў, спецыялізаваных ліцэяў) на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца грамадска карысная праца (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі практычных заняткаў, грамадска карыснай працы, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі ці ўпаўнаважаная ім асоба. Практычныя заняткi, грамадска карысная праца арганізуюцца ў адпаведнасці з планам работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;”;
у пункце 65:
абзац трынаццаты пасля слова “працы” дапоўніць словамі “з 1 верасня па 31 мая”;
абзац чатырнаццаты выкласці ў наступнай рэдакцыі:
пункт 77 дапоўніць лічбай “2”;
дапоўніць Палажэнне дадаткам 1 (дадаецца);
дадатак да гэтага Палажэння выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу ў наступным парадку:
абзац першы пункта 1, абзацы першы, дваццаць пяты, дваццаць восьмы і дваццаць дзявяты падпункта 1.2 пункта 1 і дадзены пункт – пасля яе афіцыйнага апублікавання;
іншыя палажэнні дадзенай пастановы – з 1 верасня 2025 г.
Міністр А.І.Іванец
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства абароны
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства спорту i турызму
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
Дзяржаўны камiтэт судовых
экспертыз Рэспублiкi Беларусь
Следчы камiтэт
Рэспублiкi Беларусь
Дзяржаўны пагранiчны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь
Брэсцкi абласны
выканаўчы камiтэт
Вiцебскi абласны
выканаўчы камiтэт
Гомельскi абласны
выканаўчы камiтэт
Гродзенскi абласны
выканаўчы камiтэт
Мiнскi абласны
выканаўчы камiтэт
Магiлёўскi абласны
выканаўчы камiтэт
Мiнскi гарадскi
выканаўчы камiтэт