Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Экскурсія ў музей Янкі Купалы "Ляўкі"

Дата: 8 марта 2022 в 19:42
162 просмотра

5 сакавіка адбылася экскурсія ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі». Удзел у экскурсіі прынялі ўдзел вучні 5 - 6 класаў.
У склад мемарыяльнага комплексу ўваходзяць дача паэта, адноўленая па фотаздымках і ўспамінах (макет мастакоў Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча): аднапавярховы будынак, будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, домік шафёра, гасцініца, гаспадарчыя пабудовы, гараж, у якім экспануецца машына пісьменніка «Шэўрале», падараваная яму ўрадам БССР у 1939 годзе, помнік «Восень паэта» (скульптар А. Анікейчык), участак лесу, зона масавых гулянняў.
Пасля наведвання музея вучні паглядзелі турнір па хакеі ў Лядовай арэне Оршы. Сустрэліся каманды розных узростаў, дзеці 10 - 12 гадоў, Лакаматыў (Орша) і Магілёў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.